Канал NBC спыніў супрацоўніцтва з Трампам пасля яго слоў пра імігрантаў
Амерыканскі тэлеканал NBC абвясціў аб разрыве адносін з мільярдэрам Дональдам Трампам з-за яго заўваг, якія тычацца імігрантаў з Мексікі, якіх кіраўніцтва тэлесеткі палічыла абразлівымі.

Два тыдні таму, калі бізнэсмэн заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ЗША ў наступным годзе, ён сцвярджаў, што з Мексікі ў ЗША быццам бы прыязджаюць гвалтаўнікі і іншыя злачынцы, паведамляе www.bbc.com.
Цяпер NBC не будзе паказваць конкурсы прыгажосці "Міс ЗША" і "Міс Сусвет", правы на якія належаць мільярдэру.
Раней Трамп пакінуў рэаліці-шоу "Вучань знакамітасці", якое ён вёў, у сувязі са сваім удзелам у прэзідэнцкую кампанію.
Скандальны мільярдэр ў чэрвені заявіў, што яго супернікі па Рэспубліканскай партыі Джэб Буш і Марка Рубіа "нічога не разумеюць".
Маёмасць Трампа ацэньваецца ў 8,5 мільярда долараў.