Праеўрапейскія партыі выйгралі рэгіянальныя выбары ў Малдове
У Малдове падведзеныя вынікі другога тура мясцовых выбараў, якія праходзілі ў 459 населеных пунктах краіны.

У Малдове падведзены вынікі другога тура мясцовых выбараў, якія праходзілі ў 459 населеных пунктах краіны, — паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы.
У большасці рэгіёнаў перамогу атрымалі праеўрапейскія палітычныя сілы.
Дэмакратычная партыя Малдовы атрымала перамогу ў 140 населеных пунктах, Ліберальна-дэмакратычная партыя — у 104, Партыя камуністаў — у 46. "Нашая партыя" расійскага бізнэсмэна Рэната Вусатага выйграла выбары ў 41 населеным пункце, сам Вусаты яшчэ ў першым туры стаў мэрам у другім па велічыні горадзе Малдовы — Бельцы, атрымаўшы больш за 70% галасоў выбаршчыкаў.
Віцэ-старшыня Ліберальнай партыі, дзеючы мэр Кішынёва Дорын Кіртаакэ выйграў другі тур выбараў у сталіцы краіны. Ён атрымаў 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Кіртаакэ вядомы як прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.
Лідар Партыі сацыялістаў Ігар Далін заявіў, што сацыялісты не прызнаюць вынікаў выбараў з-за шматлікіх парушэнняў. Прадстаўнікі партыі маюць намер дамагацца адмены вынікаў на асобных выбарчых участках або правядзення паўторнага галасавання. Урад Малдовы падаў у адстаўку ў поўным складзе.