Каралы Вялікага бар'ернага рыфа масава гінуць
Даследчыкі пацвердзілі выказаныя імі раней змрочныя прагнозы: незвычайна гарачае лета ў паўднёвым паўшар'і стала прычынай гібелі мноства каралаў на Вялікім бар'ернай рыфе.
Праблема, вядомая пад назвай «абескаляроўванне каралаў», стала пагражаць іх папуляцыі ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Пры абескаляроўванні гінуць сімбіятычныя арганізмы, якія жывуць унутры каралавых паліпаў (багавінне і зоаксантэлы). Паколькі менавіта яны надаюць каралу колер, пасля іх гібелі каралы бялеюць. Сімбіёнты забяспечваюць каралы энергіяй пры дапамозе фотасінтэзу, таму іх гібель цягне смерць за ўсё паліпа. Прычынамі абескаляроўвання каралаў становяцца павышэнне ці паніжэнне тэмпературы вады, апрасненне, павышэнне кіслотнасці, зніжэнне колькасці распушчанага ў вадзе кіслароду, падвышаная сонечная радыяцыя і іншыя фактары.
У гэтым годзе масавае абескаляроўванне загубіла 35% каралаў у паўночнай і цэнтральнай частцы Вялікага Бар'ернага рыфа. На 24 з 84 абследаваных рыфаў загінула палова каралаў, у тым ліку асобнікі узростам ад 50 да 100 гадоў. Па словах дырэктара Аўстралійскага цэнтра даследаванняў каралавых рыфаў Тэры Х'юза (Terry Hughes), на аднаўленне рыфаў спатрэбіцца не меншы тэрмін.
Гібель каралаў была выяўлена пры дапамозе аэрафотаздымкаў. Пакуль водарасці не пакрыюць паверхню загінулага рыфа, белы колер мёртвых каралаў добра бачны з паветра. Пасля паветранай выведкі Тэры Х'юз і яго калегі пацвердзілі гэтыя дадзеныя ў ходзе падводных апусканняў.
Навукоўцы выявілі, што паўднёвая частка рыфа пацярпела значна менш. Там загінула ў сярэднім толькі 5% каралаў. Параўнальна добрая сытуацыя і на заходнім узбярэжжы Аўстраліі, дзе смяротнасць склала 15%. Частка каралаў абясколерылася там толькі часткова, і на працягу некалькіх месяцаў аднавіла колер (гэта значыць унутры паліпаў аднавілася колькасць сімбіёнтаў). Але нават такія выпадкі адмоўна ўплываюць на рост рыфаў.
Паводле Pro Science