Каронавірус: у ААН асцерагаюцца голаду «біблейных маштабаў»

Для гуманітарнай дзейнасці па прадухіленні голаду ў 83 краінах Сусветнай харчовай праграме ААН у бліжэйшыя паўгода спатрэбіцца амаль 5 мільярдаў долараў, паведамляе www.dw.com.

Раздача бясплатнага харчавання беспрытульнікам на Мадагаскары

Раздача бясплатнага харчавання беспрытульнікам на Мадагаскары

З-за пандэміі каронавіруса свет можа сутыкнуцца з голадам "біблейных маштабаў". Пра гэта заявіў кіраўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН Дэвід Біслі ў інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму інфармагенцтву ТАСС у суботу, 22 жніўня.

Па словах Біслі, усе наяўныя цяпер дадзеныя, уключаючы прагноз Сусветнай харчовай праграмы пра рост на 80% колькасці людзей, якія адчуваюць недахоп у харчаванні, "паказваюць на сапраўдную катастрофу". "Мы аказаліся перад рызыкай голаду біблейскіх маштабаў", — сказаў Біслі. Паводле яго слоў, для ажыццяўленне гуманітарнай дзейнасці па змякчэнні наступстваў пандэміі ў 83 краінах у бліжэйшыя паўгода Сусветнай харчовай праграме спатрэбяцца каля 5 мільярдаў долараў.

 

У якіх рэгіёнах свету пагроза голаду асабліва вялікая?

Паводле арганізацыі, асабліва драматычна сітуацыя складваецца ў Лацінскай Амерыцы, а таксама ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі. "Голад у свеце ўжо знаходзіцца на завоблачным узроўні, і калі мы неадкладна не пачнём дзейнічаць, многія памруць, дзеці будуць пакутаваць ад наступстваў недаядання яшчэ доўгія гады, а ўвесь свет будзе адкінуты назад, страціўшы ўсе дасягненні ў барацьбе з голадам апошняга дзесяцігоддзя", — падкрэсліў Біслі.

Сусветная харчовая праграма, якая ўваходзіць у сістэму ААН, была створана ў 1963 годзе для аказання харчовай дапамогі краінам, якія развіваюцца. Яе каардынацыя адбываецца ў штаб-кватэры ў Рыме. Праекты ў рамках Сусветнай харчовай праграмы павінны спрыяць эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю гэтых дзяржаў.