Казахстан прыбярэ з тэнге надпісы на расійскай мове
У канцэпцыі дызайну банкнот і манет нацыянальнай валюты, якая
была зацверджаная загадам Нурсултана Назарбаева, гаворыцца, што надпісы
на тэнге могуць быць толькі на дзяржаўнай мове.

Надпісы на іншаземных мовах дапускаюцца толькі "у дызайне інвестыцыйных і калекцыйных манет".
У канстытуцыі Казахстана замацавана, што руская мова ўжываецца ў дзяржаўных арганізацыях і ворганах мясцовага самакіравання нароўне з казахскай. Аднак статус дзяржаўнай мовы ў рэспубліцы мае толькі казахская.
Паводле meduza.io