Казахстан. Гадавіна смерці правадыра кітайскіх казахаў
Грамадскасць Казахстану ўзгадала 29 красавіка 1951 года. У гэты дзень 60 год таму ў кітайскім горадзе Урумчы быў забіты Аспан-батыр, этнічны казах, лідар нацыянальна-вызвольнага паўстання уйгураў і казахаў. Усё пачалося ў 1940-я гады, калі Кітай быў ахоплены поўнай анархіяй. Паколькі губернатар Сінцзяну быў прыхільнікам Чан Кайшы, СССР вырашыў падтрымаць антыкітайскае паўстанне, якое ўзнялі уйгуры і казахі. У 1944-м з ініцыятывы Сталіна была абвешчаная рэспубліка Усходні Туркестан, адным з лідараў якой быў Аспан.
Грамадскасць Казахстану ўзгадала 29 красавіка 1951 года. У гэты дзень 60 год таму ў кітайскім горадзе Урумчы быў забіты Аспан-батыр, этнічны казах, лідар нацыянальна-вызвольнага паўстання уйгураў
і казахаў. Усё пачалося ў 1940-я гады, калі Кітай быў ахоплены поўнай анархіяй. Паколькі губернатар Сінцзяну быў прыхільнікам Чан Кайшы, СССР вырашыў падтрымаць антыкітайскае паўстанне, якое ўзнялі
уйгуры і казахі. У 1944-м з ініцыятывы Сталіна была абвешчаная рэспубліка Усходні Туркестан, адным з лідараў якой быў Аспан. Аднак як толькі сюды прыйшлі войскі Мао, Масква кінула казахскіх і
уйгурскіх саюзнікаў. Хутка кітайцы схапілі Аспана і закатавалі. Пачынаючы з 1950-х гадоў казахская палітычная эміграцыя ўключае Аспана ў лік самых вядомых казахскіх народных герояў. Імя Аспана
таксама часта выкарыстоўвае цяперашняя апазіцыя як сімвал казахскага супрацьстаяння экспансіі Пекіну ў Цэнтральнай Азіі. Як вядома, КНР з’яўляецца адным з галоўных крэдытораў Астаны.
Па матэрыялах казахскай прэсы