Прыхільнікі прэзідэнта Казахстана агучылі новую ідэю — абвясціць Нурсултана Назарбаева ханам. Ініцыятыву падаў Камалідзін Дулатаў, прэзідэнт фонду «Казахскае ханства»,
які быў створаны ў 2000 годзе. Для рэалізацыі праекту фонд збіраецца правесці рэферэндум. Дулатаў лічыць усталяванне ханства ў Казахстане найбольш аптымальнай стратэгіяй, таму што гэта звычай
продкаў. «Час узгадаць свае вытокі. Я ўпэўнены, што тытул хана паслужыць для нашага прэзідэнта моцным стымулам для далейшай плённай працы па паляпшэнні дабрабыту свайго народа»,
— кажа старшыня фонду. Самі ўлады пакуль ідэю не каментуюць. Дарэчы, у Казахстане не першы раз прапануюць абвясціць Назарбаева ханам. Незадоўга да палітычнай эміграцыі, у 2007 годзе, такую
ініцыятыву падаваў Рахат Аліеў, тагачасны зяць прэзідэнта Казахстана.
Па матэрыялах «Аззатык» (Казахстан)
Казахстан. Назарбаеў стане ханам?
- Замежжа
- 25-06-2010
Прыхільнікі прэзідэнта Казахстана агучылі новую ідэю — абвясціць Нурсултана Назарбаева ханам. Ініцыятыву падаў Камалідзін Дулатаў, прэзідэнт фонду «Казахскае ханства»,
які быў створаны ў 2000 годзе. Для рэалізацыі праекту фонд збіраецца правесці рэферэндум. Дулатаў лічыць усталяванне ханства ў Казахстане найбольш аптымальнай стратэгіяй, таму што гэта звычай
продкаў. «Час узгадаць свае вытокі. Я ўпэўнены, што тытул хана паслужыць для нашага прэзідэнта моцным стымулам для далейшай плённай працы па паляпшэнні дабрабыту свайго народа»,
— кажа старшыня фонду.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: