Кіраўніцтва Польскага тэлебачання рашуча асудзіла пераслед журналістаў «Белсату»
«Маштабы пераследу журналістаў на тэрыторыі Беларусі выклікаюць жах».
Кіраўніцтва Польскага тэлебачання рашуча асудзіла і выступіла супраць жорсткіх рэпрэсіяў, якія выкарыстоўвае беларускі ўрад супраць журналістаў «Белсату»:
«Мы ніколі не пагодзімся з рэпрэсіямі ў дачыненні да журналістаў, якія кажуць усяму свету праўду пра сітуацыю ў Беларусі. Мы памятаем пра вас, вы маеце нашае поўнае падтрыманне», – заявіў Яцэк Курскі, прэзідэнт праўлення TVP S.A.