Кіраўнік МЗС Польшчы нагадаў пра адказнасць СССР за пачатак Другой Сусветнай
СССР разам з Германіяй «значна паспрыялі» пачатку Другой Сусветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.
![ea4a5c26_6978_4255_863f_949c6894ae92_w1023_r1_s.jpg ea4a5c26_6978_4255_863f_949c6894ae92_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/ea4a5c26_6978_4255_863f_949c6894ae92_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такую заяву кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства зрабіў у адказ на выказванне расійскага амбасадара Сяргея Андрэева пра тое, што Польшча павінна захоўваць помнікі савецкім салдатам «у падзяку за вызваленне ад нацызму».
![Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы, Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы, Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі](/img/v1/images/a6d4bd5e_b7c5_4eae_9433_d39fb4dba8fc_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы, Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі
17 ліпеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў папраўкі ў закон аб зносе помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку мемарыялаў у гонар Чырвонай арміі. У краіне налічылі каля паўтысячы помнікаў, якія неабходна знесці.
Супраць такой ініцыятывы выказалася не толькі Расія, але і Беларусь. Афіцыйны Мінск заклікаў не дапусціць «скажэння гісторыі і апаганьвання памяці герояў Другой Сусветнай вайны».
Радыё Свабода