Кітай пацвердзіў гібель усіх 123 пасажыраў «Боінга», які пацярпеў крушэнне 21 сакавіка
Пры крушэнні не выжыў ніхто з пасажыраў і членаў каманды.
На борце «Boeing 737» авіякампаніі «China Eastern Airlines», які пацярпеў крушэнне 21 сакавіка, знаходзіліся 132 чалавекі: 9 чальцоў экіпажа і 123 пасажыры. За 3 хвіліны лайнер знізіўся на 8 кіламетраў.
Пры крушэнні ў Кітаі загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік гендырэктара ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР Ху Чжэньцзян. Паводле яго слоў, асобы 120 ахвяр пацверджаны з дапамогай тэстаў ДНК.
Трагедыя адбылася ў сельскай мясцовасці непадалёк ад горада Wuzhou ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне на паўднёвым захадзе Кітая. У апошнія дні выратавальныя каманды прачэсвалі лясістыя схілы на месцы крушэння ў пошуках абломкаў і магчымых слядоў тых, хто выжыў.
Прычына аварыі да гэтага часу не высветленая. Паводле звестак авіяцыйнага ведамства, знойдзены адзін з двух бартавых самапісцаў. Яшчэ адну чорную скрыню, якая знаходзілася ў задняй частцы пасажырскага салона і запісвала тэхнічныя даныя палёту, да гэтага часу не знайшлі.
Паводле даных сайта FlightRadar24, на працягу трох хвілін «Boeing 737», які рухаўся па маршруце «Куньмін — Гуанчжоу», рэзка страціў вышыню: з 8870 да 982 метраў, пасля чаго знік з радараў і паваліўся на зямлю ў горнай мясцовасці. Ад удару лайнер загарэўся.
Паводле dw.com.