Кітай. Свінінай па сепаратызму

Улады Кітая прыдумалі новы сродак барацьбы з уйгурскім сепаратызмам, піша брытанская прэса.

Фота islamreview.ru

Фота islamreview.ru

Уйгуры — цюркскі этнас, што жыве на ўсходзе КНР. Прыкладна дзесяць гадоў таму тут актывізаваўся рух за незалежнасць, што прымушае Пекін актыўна праводзіць палітыку рэпрэсій.

Пры гэтым кітайскія спецслужбы прыдумляюць розныя ноў-хаў. Напрыклад, усе жыхары правінцыі, дзе жывуць уйгуры, павінны загрузіць на свае смартфоны спецыяльную праграму, якая дазваляе адпаведным органам праглядаць дзейнасць карыстальніка апарата.

Акрамя таго, паводле ўсё той жа брытанскай прэсы, падазраваных у сепаратызме адсылаюць у спецыяльныя «лагеры перавыхавання». Працэс перавыхавання заключаецца ў тым, каб прывучыць вязняў... есці свініну і ўжываць алкаголь.

Фішка ў тым, што уйгуры — мусульмане. Як следства, іслам адыгрывае вельмі важную ролю ў будаўніцтве нацыянальнай ідэнтычнасці. Паколькі іслам забараняе свініну і алкаголь, у уйгурскіх нацыяналістаў ад такога меню адразу пачынаюцца ментальныя праблемы, якія могуць выклікаць нават думкі пра суіцыд.

Паводле брытанскай прэсы