«Крым — гэта Украіна». Суд за рэпост у сацсетках

Расіянініна, жыхара Цверы, асудзілі за рэпост у "УКантакце". Лозунг «Крым — гэта Украіна» палічылі экстрэмізмам.

Андрэй Бубееў

Андрэй Бубееў


Заволжскі раённы суд Цверы прысудзіў жыхара горада Андрэя Бубеева да двух гадоў і трох месяцаў калоніі-пасялення, прызнаўшы яго вінаватым у экстрэмізме, паведамляе ВВС.


Суд палічыў, што рэпост чужых артыкулаў і малюнкаў на старонцы Бубеева ў сацсетцы "Вконтакте" можна расцаніць як публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці і да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі.

 

У спрэчках 5 траўня дзяржаўны абвінаваўца папрасіў асудзіць Бубеева на 3,5 гады пазбаўлення волі. Сам Бубееў сцвярджаў, што яго пераследуюць за перакананні. Віну ён не прызнаў, адзначае "Радыё Свабода". Яго абарона паабяцала абскардзіць прысуд.

 

Падставай для крымінальнага пераследу Бубеева сталі рэпост артыкула Барыса Стамахіна (журналіста, якога год таму асудзілі за артыкулы на 7 гадоў зняволення) "Крым — гэта Украіна" і малюнак, на якім намаляваны цюбік зубной пасты з надпісам "выціснуць з сябе Расію".

 

У жніўні мінулага года Бубеев ўжо атрымаў дзесяць месяцаў калоніі-пасялення за рэпост аналагічных артыкулаў і малюнкаў.