Куба. Пахаванне палітычнага вязня
Ціха і без асаблівых эксцэсаў прайшло пахаванне Арланда Сапата Тамайя, вязня-дысідэнта, які памер на 86-м дні галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання ў турме. Наўрад ці магло быць па-іншаму: па-першае, горад, дзе Арланда праводзілі ў апошні шлях, знаходзіцца на адлегласці 830 кіламетраў ад Гаваны. Па-другое, усе падыходы да горада падчас пахавання перакрыла паліцыя. Перш за ўсё, яна здымала з транспарту дэмакратаў, якія спрабавалі прыняць удзел у пахавальнай цырымоніі. Не пусцілі таксама шмат сваякоў нябожчыка. Аднак нават такі сціплы фармат пахавання не збіў хвалю гневу ў сусветных СМІ.
Ціха і без асаблівых эксцэсаў прайшло пахаванне Арланда Сапата Тамайя, вязня-дысідэнта, які памер на 86-м дні галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання ў турме. Наўрад ці магло быць па-іншаму:
па-першае, горад, дзе Арланда праводзілі ў апошні шлях, знаходзіцца на адлегласці 830 кіламетраў ад Гаваны. Па-другое, усе падыходы да горада падчас пахавання перакрыла паліцыя. Перш за ўсё, яна
здымала з транспарту дэмакратаў, якія спрабавалі прыняць удзел у пахавальнай цырымоніі. Не пусцілі таксама шмат сваякоў нябожчыка. Аднак нават такі сціплы фармат пахавання не збіў хвалю гневу ў
сусветных СМІ. Шмат з іх звяртаюць увагу, што раней Куба давала ААН гарантыі таго, што не будзе катаваць у турмах.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)