Латвія. "Rimi" восенню пачынае тэставаць касы самаабслугоўвання

Восенню прадпрыемства рознічнага гандлю Rimi Latvija ў двух сваіх супермаркетах плануе ўсталяваць першыя касы самаабслугоўвання, адзначыў у інтэрв'ю парталу Baltic Business Service агенцтва BNS кіраўнік прадпрыемства Валдзіс Турлайс.



file33652655_b8027617.jpg

"Мы цяпер працуем над гэтым праектам. У Рызе ў дзвюх крамах мы восенню пачнём тэставаць касы самаабслугоўвання, бо ёсць розныя мадэлі і віды гэтай сістэмы. Думаю, што пасля тэставання мы ўжо хутчэй зможам прыступіць да рэалізацыі праекта", — растлумачыў Турлайс.

Ён таксама прагназуе вялікі попыт на касы самаабслугоўвання. "Я думаю, што гэты праект пойдзе. Размова на ты з тэхналогіямі становіцца ўсё больш распаўсюджанай. Напрыклад, калі мы ў супермаркетах ўсталявалі кіёскі для лаяльных кліентаў, спачатку побач стаяў супрацоўнік, які дэманстраваў, як працуе сістэма, і найбольш актыўна гэтым цікавіліся людзі старэйшага пакалення. Для моладзі разуменне тэхналогіі адбываецца на інтуітыўным узроўні", — растлумачыў кіраўнік прадпрыемства.

Адначасова ён прызнаў, што часткова праект касаў самаабслугоўвання ўкараняецца з-за дэфіцыту рабочых рук у рознічнага гандлю.

www.delfi.lv