Лідары апазіцыі не знайшлі Віктара Януковіча ў яго адміністрацыі (відэа)
Януковіч нібыта адбыў у Кітай з рабочым візітам. Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко хацелі каб гарант падпісаў указ аб адстаўцы ўрада. А таксама абвясціў датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Шмат часу ў будынку адміністрацыі яны не знаходзіліся, бо памяшканне аказалася амаль пустым. Між тым, прэс-служба паведаміла Віктар Януковіч ужо прызямліўся ў Паднябеснай.