Мадура: Вулічныя акцыі былі спробай дзяржаўнага перавароту
На думку прэзідэнта Венесуэлы, акцыі пратэсту, якія прайшлі ў сталіцы і буйных гарадах, былі накіраваныя на звяржэнне ўрада.
Такую заяву зрабіў у чацвер прэзідэнт Нікалас Мадура падчас тэлезвароту да сваіх суграмадзян.
"Злачынны гвалт быў развязаны для таго, каб заліць Венесуэлу крывёю, а палітычнай мэтай было звяржэнне ўрада", - сказаў Мадура. Паводле яго слоў, "фашысты,
якія ўзялі ўдзел у маніфестацыі", планавалі прарвацца да прэзідэнцкага палаца. "Нам вядомыя імёны арганізатараў гэтых злачынных акцый, пракуратура ўжо выпісала ордэры на іх
арышт, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Заклікаю тых з іх, хто цяпер хаваецца ад правасуддзя, здацца прадстаўнікам уладаў".
Раней кіраўнік МУС краіны Мігель Радрыгес заявіў, што беспарадкі "насілі характар змовы" і былі справакаваныя змоўшчыкамі, якія прайшлі падрыхтоўку за мяжой. Ён таксама
заклікаў "умераную апазыцыю не падтрымліваць тых, хто хоча прывесці краіну да грамадзянскай вайны".
У сераду ў сталіцы і буйных гарадах Венесуэлы прайшлі моладзевыя маніфестацыі ў падтрымку ўрада і супраць яго. Масавыя шэсці, прымеркаваныя да Дня моладзі, спачатку абышліся без інцыдэнтаў,
аднак ужо пасля праходжання калон маніфестантаў па вуліцах сталіцы пачаліся сутыкненні апазіцыйна настроенай моладзі з паліцыяй. У выніку 3 чалавекі загінулі, яшчэ некалькі дзесяткаў пацярпелі.