Магутная пясчаная бура накрыла Іран
У выніку пясчанай буры, якая прайшла праз Тэгеран ў панядзелак, загінула па меншай меры чатыры чалавекі, а 30 атрымалі раненні.

Мясцовыя СМІ не падаюць дакладную колькасць ахвяр. Агенцтва IRNA паведамляе пра чатырох забітых, а дзяржаўнае тэлебачанне кажа пра пяць ахвяр.
Воблака пылу, якое ўзняло буру, былі настолькі шчыльным, што на некалькі хвілін закрыла сонца. Вецер ламаў дрэвы і прычыніўся да шматлікіх разбурэнняў.
Цемра і зламаныя дрэвы былі прычынай сутыкненняў з удзелам 20 аўтамабіляў на паўднёвай частцы сталічнай магістралі. Улады таксама адмянілі шэраг міжнародных рэйсаў з аэрапорта ў Тэгеране.