Македонія. Нікола Груеўскі перайменуе краіну

Прэм’ер Рэспублікі Македонія можа пачаць працэс перайменавання краіны. Так сцвярджае прэса, аналізуючы шансы Македоніі ў пяты раз дабіцца ад Брусэля пачатку перамоваў аб прыняцці краіны ў
склад ЕС.



Рашэнне, якое павінна быць прынятае на днях, перш за ўсё залежыць ад пазіцыі Грэцыі, якая раней ужо неаднаразова блакавала працэс еўраінтэграцыі Македоніі. Прычына старая — у Афінах мяркуюць, што Македонія не мае нічога агульнага з сапраўднай Македонія, якая знаходзіцца на тэрыторыі Грэцыі.

У такой сітуацыі Груеўскі, быццам, прапанаваў грэкам кампраміс. Калі грэкі падтрымаюць Македонію ў Еўракамісіі, яго край будзе называцца Горная Македонія.

Ці пагодзяцца ў Афінах на такі варыянт, пакуль цяжка сказаць. Зразумела толькі адно: пошукі кампрамісу ўжо прывялі да росту нацыяналістычных настрояў у самой Македоніі.

Самае цікавае, што згода грэкаў можа абудзіць геапалітычныя апетыты ў суседняй Балгарыі. Балгары гатовыя прабачыць македонцам тое, што трэцяя частка гістарычнай Македоніі знаходзіцца на тэрыторыі Балгарыі, аднак намякаюць, што македонцы павінны прызнаць сябе балгарамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: