Макрон і Ле Пэн лідзіруюць на выбарах прэзідэнта Францыі — exit poll
Кандыдаты на пасаду прэзідэнта Францыі Эмануэль Макрон і Марын Ле Пэн лідзіруюць на выбарах, паведамляе бельгійскі тэлеканал RTBF са спасылкай на дадзеныя exit poll.
Так, па яго дадзеных, Эмануэль Макрон набірае 24%, а Марын Ле Пэн — 22%.
За імі ідуць Франсуа Фіён і Жан-Люк Меланшон, якія атрымалі 20,5% і 18%, адпаведна.
Публікацыя ў Францыі любой інфармацыі пра папярэднія вынікі галасавання забароненая да закрыцця апошняга выбарчага ўчастка ў краіне. За парушэнне гэтага правіла прадугледжаны штраф у памеры 75 тысяч еўра.
Пры гэтым падобная забарона не распаўсюджваецца на астатнюю еўрапейскую прэсу.
Як чакаецца, праца выбарчых участкаў завершыцца у 19:00 (20:00 па Мінску), аднак у некаторых буйных гарадах яны будуць працаваць на гадзіну даўжэй.
Паводле interfax.by