Марока. Паўстанне пачнецца 20-га
Прывід рэвалюцыі працягвае свой тур па арабскіх краінах. Тысячы маладых мараканцаў праз сацыяльныя сеткі, перш за ўсё Facebook, пачалі падрыхтоўку паўстання, якое прызначанае на 20 лютага. У рамках запланаванай акцыі яе ўдзельнікі будуць патрабаваць прыняцця дэмакратычнай рэспубліканскай канстытуцыі (зараз у Марока канстытуцыйная манархія). Пляцоўкай для рэвалюцыянераў стаў інтэрнэт-форум “Дэмакратыя і свабода зараз, сябрамі якога ўжо сталі каля 12 тысяч чалавек. Пакуль арганізатары паўстання хаваюць свае сапраўдныя прозвішчы, аднак абяцаюць зрабіць іх публічнымі 20-га.
Прывід рэвалюцыі працягвае свой тур па арабскіх краінах. Тысячы маладых мараканцаў праз сацыяльныя сеткі, перш за ўсё Facebook, пачалі падрыхтоўку паўстання, якое прызначанае на 20 лютага. У
рамках запланаванай акцыі яе ўдзельнікі будуць патрабаваць прыняцця дэмакратычнай рэспубліканскай канстытуцыі (зараз у Марока канстытуцыйная манархія). Пляцоўкай для рэвалюцыянераў стаў
інтэрнэт-форум “Дэмакратыя і свабода зараз, сябрамі якога ўжо сталі каля 12 тысяч чалавек. Пакуль арганізатары паўстання хаваюць свае сапраўдныя прозвішчы, аднак абяцаюць зрабіць
іх публічнымі 20-га. Нагадаем, што нешта падобнае да падзей у Марока адбываецца ў алжырскім інтэрнэце. З той розніцай, што маладыя алжырцы прызначылі мяцеж на 12 лютага. Вынік паўстання ў Алжыры
будзе вельмі важным для перспектыў рэвалюцыі ў Марока.
Па матэрыялах польскай прэсы