Microsoft скараціла працоўны тыдзень: прадукцынасць рэзка вырасла
Амаль усім работнікам спадабаўся эксперымент. Сярод супрацоўнікаў, якія прынялі ўдзел у праграме і прайшлі апытанне, 92% заявілі, што задаволеныя чатырохдзённым тыднем.
Эксперымент кампаніі Microsoft Japan, праведзены ў жніўні гэтага года,
паказаў, што скарочаны на 20% працоўны тыдзень падвысіў эфектыўнасць працы,
паведамляе 4 лістапада Bloomberg.
Так, на працягу месяца ў супрацоўнікаў кампаніі быў чатырохдзённы працоўны тыдзень, і эфектыўнасць вырасла на 40% у параўнанні са жніўнем мінулага года.
У рамках эксперыменту яшчэ адным выхадных стала пятніца. Сярод супрацоўнікаў, якія прынялі ўдзел у праграме і прайшлі апытанне, 92% заявілі, што задаволеныя чатырохдзённым тыднем.
Пры скарачэнні працоўнага тыдня на 20% прадукцыйнасць супрацоўнікаў вырасла на 39,9%. Праводзілася менш сустрэчаў, яны сталі карацейшыя: часта анлайн, а не падчас асабістай сустрэчы. Акрамя гэтага, у Microsoft Japan выкарыстоўвалі на 23,1% менш электраэнергіі і надрукавалі на 58,7% менш старонак.
Некаторыя менеджэры Microsoft Japan да гэтага часу не разумеюць змяненняў у стылі працы, а некаторыя супрацоўнікі выказваюць занепакоенасць з нагоды таго, што кароткі працоўны тыдзень будзе хваляваць кліентаў.
Microsoft Japan плануе правесці яшчэ адзін эксперымент зімой. Супрацоўнікі не будуць атрымліваць спецыяльных аплатных выходных дзён, але іх будуць заахвочваць менш працаваць па ўласнай ініцыятыве "больш гнуткім спосабам".
Паводле korrespondent.net,