Міхаіл Хадаркоўскі: Расія ідзе да вайсковай паразы

Расійскі палітык і былы алігарх упэўнены, што Расію ў вайне з Украінай чакае параза, якая адназначна не скончыцца акупацыяй. Аднак яна можа скончыцца «перазаснаваннем» Расіі як дзяржавы.

chodorkovskij_14_07_2.jpg


— Пуціну заўсёды спатрэбіцца вонкавы вораг, каб кансалідаваць грамадства, — разважае Міхаіл Хадаркоўскі ў эфіры свайго канала. — Я мяркую, што межаў тут няма, але ў гэтым і праблема для Пуціна. Ён цяпер пачаў вайну з Украінай. І калі яму нават раптам дадуць захаваць твар і ён як бы пераможа, гэтага не будзе дастаткова.

Таму што для таго, каб працягваць утрымліваць пад сабой краіну, дзе людзі з кожным годам жывуць горш (і пагаршэнне будзе працягвацца), яму ўсё роўна патрэбны будзе знешні вораг.

І з гэтым знешнім ворагам у выніку трэба будзе зноў ваяваць. Ён чатыры разы вырашаў свае электаральныя праблемы вайной. Чаму нехта думае, што ён пяты раз не будзе іх так вырашаць?

У канчатковым выніку гэта прывядзе ўсё-ткі да лабавога сутыкнення з НАТА. І думаю, што нам моцна пашанцуе, калі гэта не скончыцца глабальным ядзерным канфліктам.

Палітык упэўнены, што Расію чакае параза, у тым ліку і таму, што Пуцін выбраў сабе занадта сур'ёзнага ворага.

— Я перакананы, што мы, гэта значыць Расія, ідзем да вайсковай паразы. І гэтая вайсковая параза запраграмаваная была тым, што Пуцін абвясціў ворагам не проста Украіну, а ўвесь заходні свет. Гэта будзе патрабаваць ад яго працягу вайны, каб вырашаць свае ўнутраныя праблемы.

А выцягнуць вайну супраць усяго заходняга свету 140-мільённае насельніцтва Расіі проста не ў стане. Мы ідзем да ваеннай паразы. І гэта параза, я спадзяюся, у нашай сітуацыі не скончыцца акупацыяй Расіі. Мне гэта цяжка сабе гэта ўявіць.

Але мне досыць лёгка сабе ўявіць, што рэгіёны Расіі пасля гэтай паразы прыйдуць да высновы, што складаць па-ранейшаму па 60% збіраных падаткаў у кішэню федэральнага ўрада, які не проста іх раскрадваў, а, як цяпер аказваецца, яшчэ і паспрабаваў пакрыць гэты крадзеж вайной, немэтазгодна.

Рэгіёны зразумелі, што іх не проста абрабавалі, іх уцягнулі ў такія блудні, з якіх выхад можа быць толькі на могілках. Я думаю, што вялікая верагоднасць адмовы цяперашняму Федэральнаму цэнтру ў даверы.

І калі гэта адбудзецца, тады Расіі трэба будзе перазаснавацца, як у свой час перазаснавалася Амерыка. І Амерыцы напрацягу наступных 200 гадоў гэта вельмі нават пайшло на карысць — адзначыў Міхаіл Хадаркоўскі.

Паводле Салідарнасці, пераклад НЧ