Мігальскі раскручвае кампанію "Olympic shames"
Марэк Мігальскі заклікае да палітычнага байкоту Зімовай алімпіяды ў Сочы. Ініцыяваная ім кампанія “Olympic shames” (“Алімпіяда ганьбіць”) праводзіцца з мэтай супраціву ў дачыненні да “рэжыму прэзідэнта Уладзіміра Пуціна”.
Паводле еўрадэпутата, сябры дэлегацыі Еўрапарламента па кантактах з Расіяй, апошнім часам становішча грамадзянскай супольнасці ў Расіі найгоршае ва ўсёй постсавецкай гісторыі гэтай краіны.
“Наша мэта — не байкот спартыўнага свята, але барацьба за правы чалавека”, — кажа Марэк Мігальскі.
Марэк Мігальскі таксама адзначыў: “Галоўная мэта акцыі зводзіцца да таго, каб на інаўгурацыі Алімпіяды не было еўрапейскіх палітыкаў. Гаворка ідзе пра тое, каб Уладзімір Пуцін ня мог грэцца ў прамянях іх славы і рабіць выгляд нармальнага палітыка, паколькі ён нармальным дэмакратычным палітыкам не з’яўляецца. Мы будзем з’вяртацца таксама да спартсменаў, каб падчас Алімпійскіх гульняў прадэманстравалі сваю падтрымку ідэі свабоды і дэмакратыі”.
Кампанію “Olympic shames” афіцыйна падтрымалі, між іншым, сын расійскага палітвязня Міхаіла Хадаркоўскага Павел і змагар за правы чалавека Леў Панамароў, а таксама расійскі Рух “За правы чалавека” і шведская “Östgruppen”.