Мігранты на вакзале ў Будапешце скандуюць: "Германія! Германія!"
Адна з асноўных чыгуначных станцый венгерскай сталіцы зачыненая ў сувязі з сотнямі мігрантаў, якія там сабраліся і спрабуюць пагрузіцца ў цягнікі, што ідуць у Аўстрыю і Германію.
© Архіў/AP Photo/Giannis Papanikos
Рух цягнікоў з будапешцкага вакзала Келеці часова адменена, паведамляе www.bbc.com.
Мігранты, ад якіх венгерскія ўлады спрабуюць вызваліць станцыю, недвухсэнсоўна даюць зразумець, куды менавіта яны імкнуцца патрапіць, скандуючы хорам: "Германія! Германія!", перадае карэспандэнт Бі-бі-сі.
Некаторыя падкрэсліваюць, што заплацілі сотні еўра за квіткі і таму будуць чакаць, пакуль ім не дазволяць сесці на цягнік.
Прадстаўнік урада заявіў, што Венгрыя дзейнічае згодна з правіламі, па якіх тыя, хто шукае палітычнага прытулку, павінны гэта зрабіць у першай жа краіне ЕС.
У панядзелак больш за тры з паловай тысяч мігрантаў, многія з якіх — з Сірыі, выехалі з Венгрыі ў Вену.
Каля 1400 чалавек ужо прыехалі раніцай у аўторак з Аўстрыі ў нямецкі Мюнхен.