
У гэтым годзе мінімальная месячная зарплата ў Літве складае 642 еўра «на паперы», гадзінная — 3,93 еўра, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на delfi.lt.
Па Працоўным кодэксе «мінімалку» ў Літве могуць плаціць толькі за некваліфікаваную працу. Улады краіны спрабуюць захаваць нармальныя суадносіны мінімальнай зарплаты з сярэдняй.
Нагадаем, у Беларусі мінімальная заработная плата складае цяпер 400 рублёў.