Міністэрства аховы здароўя Казахстана заявіла, што не давала звестак пра загінулых
У Міністэрстве аховы здароўя Казахстана паведамілі, што не падавалі звесткі аб загінулых падчас пратэстаў.
«Раней іх апублікаваў тэлеграм-канал Coronavirus.Kz, які з’яўляецца афіцыйнай крыніцай інфармацыі. У Міністэрстве інфармацыі і грамадскага развіцця паведамілі, што няслушныя звесткі былі апублікаваныя праз тэхнічную памылку», — піша REFORM.by са спасылкай на Informburo.kz.
Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што за час пратэстаў у Казахстане загінулі 164 чалавекі, з якіх 103 чалавекі загінулі ў Алматы. Інфармацыя з'явілася са спасылкай на Мінздароўя гэтай краіны.