Міністр абароны Брытаніі нечакана прыехаў у Кіеў
Напярэдадні ў самаабвешчанай ДНР прыгаварылі да смяротнага пакарання дваіх грамадзян Брытаніі.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам абароны Аляксеем Рэзнікавым падчас візіту ў Кіеў. Візіт Уолеса загадзя не анансаваўся.
«Зброя, фінансы, санкцыі — тры рэчы, у якіх Вялікабрытанія паказвае сваё лідарства ў падтрымцы Украіны. Шануем сапраўднае супрацоўніцтва, калі словы, зносіны пастаянна пераходзяць у дзеянне. Удзячны міністру абароны Бэну Уолесу і яго камандзе за гэты візіт, а таксама Вялікабрытаніі, яе ураду і прэм'ер-міністру за дапамогу», — напісаў у Тэлеграме украінскі лідар, выклаўшы відэа з Уоллесам.
Што менавіта абмяркоўвалі Уолес і Зяленскі, пакуль невядома.
Напярэдадні ў самаабвешчанай ДНР прыгаварылі да смяротнага пакарання дваіх грамадзян Брытаніі і мараканца, якія ваявалі на баку ВСУ. Улады Брытаніі заявілі, што не будуць весці перамовы аб іх вызваленні з расійскім бокам, а маюць намер абмяркоўваць іх лёс з Украінай.