Місія назіральнікаў АБСЕ зафіксавала перавоз ў Расію вугалю з Луганскай вобл.
Грузавікі з вуглём праязджалі праз КПП Гукава.
Місія назіральнікаў АБСЕ зафіксавала перавоз ў Расійскую Федэрацыю вугалю з Луганскай вобл. праз КПП Гукава. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы місіі.
"У справаздачны тыдзень місія АБСЕ назірала вялікую колькасць грузавых аўтамабіляў, што перасякаюць мяжу ў абодвух напрамках. Місія працягвала назіраць за грузавікамі, якія перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расійскую Федэрацыю праз КПП Гукава", — гаворыцца ў справаздачы.
Таксама АБСЕ паведамляе, што ў параўнанні з мінулым тыднем, павялічылася колькасць пераходаў праз мяжу з Расіяй — з 8 507 да 8 693, больш людзей выходзіць з Расійскай Федэрацыі. Таксама паведамляецца, што больш за 33 % усіх перасячэнняў мяжы прыпадае на Растоўскую вобласць.