Спецпрадстаўнік АБСЕ па Украіне Тальявіні сыходзіць у адстаўку

МЗС Украіны сцвярджае, што адстаўка спецыяльнага прадстаўніка ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне не звязаная з правалам перамоў кантактнай групы.Сама Хайдзі Тальявіні устрымліваецца ад каментароў з нагоды сваёй адстаўкі з пасады ў АБСЕ.



1433602701_3396.jpg

У цэнтральным офісе Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе афіцыйна пацвердзілі ТСН, што спецпрадстаўнік АБСЕ ў Украіне Хайдзі Тальявіні падала ў адстаўку.

"Праз год выканання абавязкаў амбасадар Тальявіні хоча сысці ў найбліжэйшай будучыні са сваёй пасады", — паведамілі ў прэс-службе АБСЕ.

«Фармат мінскіх дамоўленасцей не вычарпаны. Ёсць прафесійныя моманты, ёсць асобасныя фактары. Я б не звязваў правал перамоваў у Мінску з яе сыходам», — заявіў пасол па асобых даручэньнях ўкраінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швейцарыі Дыдзье Беркхолтэр прызначыў Тальявіні на пасаду спецпрадстаўніка ў Украіне 8 чэрвеня 2014 года.

У студзені 2015 года дзеючы кіраўнік АБСЕ, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч падоўжыў яе мандат. Зараз працягваюцца кансультацыі адносна новага спецпрадстаўніка АБСЕ ва Украіне.