«Місіс свету-2018» загінула ў ДТЗ на могілках

У ноч на 3 чэрвеня ў кіргізскай вёсцы Чок-Тал загінула «Місіс свету-2018» Санія Шакірава.

Санія Шакірава. Фота- missisworld.ru

Санія Шакірава. Фота- missisworld.ru

Кіроўца аўтамабіля на справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу могілак.
«30-гадовая пасажырка памерла ад атрыманых траўмаў на месцы», — паведамляе мясцовая паліцыя.
У 2018 годзе Санія Шакірава, маці траіх дзяцей, прадстаўляла Кыргызстан на міжнародным конкурсе прыгажосці ў В’етнаме, дзе атрымала тытул «Місіс свету».
Місіс свету — штогадовы конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Першы конкурс адбыўся ў 1985 годзе ў Аўстраліі.
Паводле belsat.eu