Медзвядчук папрасіў абмяняць сябе на жыхароў Марыупаля
З траўня 2021 года Медзвядчук, які прыходзіцца кумам Пуціну, знаходзіўся пад хатнім арыштам ва Украіне па справе аб дзяржздрадзе.

СБУ апублікавала ў сацсетках відэазапіс, на якім затрыманы ўкраінскі палітык Віктар Медзвядчук прамаўляе 30-секундны зварот да Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна.
«Мядзведчук звярнуўся да прэзідэнтаў Украіны і РФ з просьбай абмяняць яго на абаронцаў і жыхароў Марыўпаля», — гаворыцца ў публікацыі, якая суправаджае відэазапіс.
З траўня 2021 года Медзвядчук, які прыходзіцца кумам Пуціну, знаходзіўся пад хатнім арыштам ва Украіне па справе аб дзяржздрадзе. Неўзабаве пасля ўварвання Расіі ва Украіну Мядзведчук уцёк з-пад арышту.
12 красавіка палітыка затрымалі супрацоўнікі СБУ. Паводле даных украінскіх уладаў, ён планаваў перасячы мяжу пад выглядам вайскоўца, а потым збегчы ў Расію.
Аб гатоўнасці Кіева абмяняць Медзведчука раней заяўляў Уладзімір Зяленскі.
У Крамлі заяўлялі, што не бачаць магчымасці абмену Мядзведчука на палонных украінскіх вайскоўцаў, паколькі ён не грамадзянін Расіі і не мае дачынення да ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне.
Жонка Медзведчука Аксана Марчанка раней звярталася да Зяленскага, Пуціна і турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана з просьбай вызваліць палітыка. Яна пераканана, што яе мужа пераследуюць з палітычных матываў. Паводле яе слоў, ён не пакідаў тэрыторыю Украіны і не парушаў украінскіх законаў.