У Расіі пахавалі пілота верталёта, што знік пад Гомелем

Загадкавая гісторыя скончылася пахаванне пілота.

photo_2022_04_18_10_24_45.jpg

4 красавіка група з 6 верталётаў узнялася з аэрадрома ў Зябраўцы і ўзяла курс на аэрадром «Шаталава» ў Смаленскай вобласці. Але адзін з іх неўзабаве адхіліўся ад курсу і перастаў выходзіць на сувязь.
Адразу з'явілася версія, што пілот вырашыў угнаць верталёт ва Украіну. «812-й, ты дзе зараз знаходзішся, скажы шчыра? Цімурчык, бл***, скажы нам, калі ласка, на рускай мове. Вы засталіся там ці не?», — спрабавалі знайсці яго іншыя экіпажы. Але «Цімурчык» не адказваў.
Днямі высветлілася, што пілот таго верталёта Цімур Кіпчатаў загінуў. Яго пахавалі на радзіме, у Старой Кулатцы Ульянаўскай вобласці Расіі.