МЗС Расіі запатрабаваў рэакцыі ЗША на паведамленні аб хакерскіх нападах

Калі ЗША не адрэагуюць на паведамленні СМІ аб укараненні амерыканскіх хакераў у камандныя кампутарныя сістэмы Крамля, гэта будзе азначаць падтрымку кібертэрарызму, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


«Адсутнасць афіцыйнай рэакцыі з боку амерыканскай адміністрацыі будзе азначаць існаванне ў ЗША дзяржаўнага кібертэрарызму, і ў выпадку прывядзення ў выкананне пагроз, што трансляваліся праз амерыканскія СМІ, Масква будзе мець поўнае права прад'явіць Вашынгтону адпаведныя абвінавачванні», — сказана ў каментары Захаравай на сайце расійскага МЗС.
Раней амерыканскі тэлеканал Эн-бі-сі са спасылкай на крыніцы паведаміў пра тое, што ваенныя хакеры ЗША праніклі ў кампутарныя сеткі, якія адказваюць за кіраванне сістэмай энергазабеспячэння ў Расіі, у тэлекамунікацыйныя сістэмы, а таксама ў сеткі Крамля.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у суботу выказаў упэўненасць, што кампутарныя сістэмы Крамля абаронены на належным узроўні.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі