На Данбасе – узмацніліся абстрэлы

Цягам 23 жніўня ў выніку баёў каля сяла Крымскае ў Луганскай вобласці 4 украінскіх вайскоўца загінулі, яшчэ 7 атрымалі раненні.





Як паведамляе Мінабароны Украіны, сепаратысты вялі агонь па ўкраінскіх пазіцыях амаль усю ноч. Каля 6 раніцы баевікі, страляючы з артылерыі і мінамётаў, падышлі да перадавых пазіцый адной з механізаваных брыгад у раёне Крымскага. Баевікі паспрабавалі захапіць наглядальныя пасты ўкраінскіх байцоў уздоўж Бахмуцкай трасы. Аднак атака была адбітая.
Таксама пад агонь баевікоў патрапілі ўкраінскія пазіцыі каля Новаташкоўскай.
У другой палове дня, прыкладна ў 15.48, снайперы баевікоў абстралялі кантрольна-прапускны пункт «Маёрскае» (пункт на лініі размежавання для цывільных). Украінскія вайскоўцы ўвялі «чырвоны» рэжым небяспекі і эвукаявалі звычайных грамадзянаў.


Паводле belsat.eu