На форме алімпійцаў пад нейтральным сцягам не дазволілі колеры і герб Расіі
Міжнародны Алімпійскі камітэт ухваліў форму для расійскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі пад нейтральным сцягам. Пра гэта паведамляе агенцтва RNS., піша «Радыё Свабода».
![Здымак АР Здымак АР](/img/v1/images/01c0feb5_ed70_48df_8f1c_cd734af93f52_w1023_r1_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак АР
З формы расійцам давялося прыбраць колеры расйскага сцягу, герб і лагатып Алімпійскага камітэту Расіі. Замест іх будзе толькі эмблема OAR — Olympic Athlete from Russia (алімпійскі спартовец з Расіі). Форма будзе мець тры асноўных колеры: шэры, белы і чырвоны.
Міжнародны алімпійскі камітэт 5 снежня адхіліў зборную Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе 2018. У МАК на падставе двух расследаванняў палічылі даказаным фактам, што Крэмль арганізаваў сістэму прымянення допінгу ў спорце. Паводле рашэння МАК, таксама быў дыскваліфікаваны Алімпійскі камітэт Расіі. Расійскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінгу, дазволілі спаборнічаць пад нэйтральным сцягам.