Пуцін вызваліў бізнес у Крыме ад праверак

Праверак на паўвостраве не будзе да сакавіка 2019 года. Пуцін падпісаў адпаведны закон.

1465956189_71703243.jpg

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які вызваляе бізнес у Крыме ад планавых праверак да 1 сакавіка 2019 года. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале нарматыўна-прававой інфармацыі.

 Унесці ў федэральны канстытуцыйны закон ад 21 сакавіка 2014 года аб прыняцці ў Расію рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расіі новых суб'ектаў — рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль змены: у частцы дзясятай артыкула 12 словы “Да 1 студзеня 2018 года” замяніць словамі “да 1 сакавіка 2019 года”, — сказана ў дакуменце.

 Удакладняецца, што пункт дзясяты дадзенага закона меў на ўвазе, што ў Крыме і Севастопалі планавыя праверкі бізнесу абмежаваныя адным разам у тры гады і да 1 студзеня 2018 года не праводзяцца.

Паводле korrespondent.net