На развітанне з лідарам ДНР Захарчанкам прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек
У Данецку сёння хаваюць лідара непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандра Захарчанку. Як паведамляюць расійскія СМІ, на цырымонію развітання, арганізаваную ў мясцовым оперным тэатры, прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Украінскія СМІ пры гэтым сцвярджаюць, што гэта пераважна работнікі бюджэтнай сферы, якія туды сагналі.
На развітанне з лідарам сепаратыстаў прыехала і дэпутатка Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская, былы пракурор Крыма. Яна заявіла, што Захарчанка загінуў, як герой і пажадала яго забойцам «гарэць у пекле», паведамляе ntv.ru
Аляксандр Захарчанка загінуў 31 жніўня пасля выбуху ў данецкай кавярні «Сепар», куды ён прыехаў на памінкі па расійскім спеваку Іосіфу Кабзону. Раней паведамлялася, што бомба, якая яго забіла, была закладзеная ля ўваходу ў кавярню і запушчаная званком праз сотавы тэлефон. Захарчанка атрымаў траўму галавы і сканаў у лякарні, куды яго прывезлі.
Улады ДНР абвінавачваюцьу забойстве ўкраінскі бок. Тым часам расійскае выданне «Коммерсант» пісала, што кавярня «Сепар» належала кіраўнікі службы бяспекі Захарчанкі, таму закласці выбухоўку без удзелу «сваіх» было практычна немагчыма.
Паводле euroradio.fm