На Трампа падалі ў суд з-за ўказу аб рэгуляванні сацсетак
НКА, якую спансуюць Facebook і Twitter, аспрэчыла ў судзе ўказ прэзідэнта ЗША, здольны паўплываць на мадэрацыю кантэнту ў сацсетках. Арганізацыя палічыла дзеянні Трампа «атакай на свабоду слова».
Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр дэмакратыі і тэхналогій» (CDT) падала ў суд у сувязі з адмысловым указам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб рэгуляванні сацыяльных сетак. «Дзеянні прэзідэнта — гэта прамая атака на свабоду слова, гарантаваную першай папраўкай (да Канстытуцыі ЗША. — Рэд.)», — гаворыцца ў прэс-рэлізе CDT, апублікаваным у аўторак, 2 чэрвеня.
26 траўня паміж Дональдам Трампам і сеткай мікраблогаў Twitter паўстаў канфлікт, паколькі два твіты прэзідэнта былі пазначаныя як «тыя, што ўводзяць у зман» і падвергнуты працэдуры праверкі фактаў. 28 траўня Трамп падпісаў указ аб пераглядзе адказнасці сацсетак за апублікаваны карыстальнікамі кантэнт і магчымасцяў яго мадэрацыі.
dw.com