На Майдане пакажуць "Жыве Беларусь!"
8 лютага, а 21:00 на першым паверсе „Украінскага дому”, захопленага пратэстоўцамі на Майдане, адбудзецца паказ стужкі „Жыве Беларусь!”. Пасля паказу запланавана дыскусія з аўтарамі. Паказ ладзіцца з ініцыятывы Студэнцкай асамблеі. Паказ ладзіцца з ініцыятывы Студэнцкай асамблеі.
Фільм „Жыве Беларусь!” зняты ў 2012 годзе польскім рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле сцэнара, напісанага супольна з Францішкам Вячоркам. У фільме зняліся беларускія акторы.
Фільм здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах.
Фільм, часткова заснаваны на фактах біяграфіі Францішка Вячоркі, быў паказаны на многіх сусветных кінафестывалях. Музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.