На нафтабазе пад Кіевам, дзе другія суткі гарыць паліва, ізноў прагрымеў выбух
Яшчэ адзін выбух адбыўся сёння: каля 5.30 выбухнула цыстэрна і загарэлася чарговая порцыя паліва. Абышлося без пацярпелых і ахвяр.
Дзесяткі адзінак тэхнікі і ратавальнікі працягваюць тушыць пажар.
Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў у "Твітэры", што на раніцу цалкам выгарэла 4 ёмістасці. Эпіцэнтр узгарання на нафтабазе лакалізаваны. Разлікі пажарных кантралююць перыметр, перадае УНІАН.
Пажар на нафтабазе ТАА "Бытрамбудматэрыялы" пачаўся вечарам 8 чэрвеня. Загарэўся рэзервуар з палівам аб'ёмам 900 куб.м. Пазней агонь ахапіў 16 рэзервуараў з 17. Па ўдакладненых дадзеных, у выніку пажару загінулі чатыры чалавекі: трое ратавальнікаў і супрацоўнік нафтабазы. Яшчэ 12 пацярпелых знаходзяцца шпіталях з апёкамі.
Па факце гібелі людзей падчас пажару распачатая крымінальная справа.