На выбарах прэзідэнта Грузіі перамагае Георгій Маргвелашвілі

ЦВК Грузіі падлічыў 81% галасоў. За кандыдата ад кіруючай кааліцыі "Грузінская мара" Георгія Маргвелашвілі прагаласавалі каля 830 тысяч чалавек. Гэта больш за 62% грамадзян, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, адзначае РІА "Новости".



hruzija_2810.jpg

Георгій Маргвелашвілі. Фота ria.ru

Паводле Выбарчага кодэкса краіны, пераможцам на выбарах у першым туры станавіцца той кандыдат, які набярэ 50% плюс адзін голас ад усёй колькасці ўдзельнікаў галасавання.

Другое месца ў галасаванні займае Давід Бакрадзэ з Адзінага нацыянальнага руху (партыя Міхаіла Саакашвілі) — крыху больш за 290 тысяч чалавек. За экс-спікера парламента Ніно Бурджанадзэ  налічылі больш за 130 тысяч галасоў.

Якімі б ні былі вынікі на яшчэ непадлічаных участках, пераможцам застанецца Маргвелашвілі.

euroradio.fm