Саакашвілі: Грузінскі народ павінен адпачыць ад мяне
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выступіў з развітальным зваротам да грамадзян краіны. Ён заявіў, што яму не патрэбен адпачынак, але прызнаў, што грузінскі народ «павінен ад яго адпачыць».

Міхаіл Саакашвілі успомніў, што 10 гадоў таму, калі ён стаў прэзідэнтам краіны, ён «прапанаваў Грузіі падарожжа ў будучыню, але не абяцаў, што дойдзем да канца». Будучыня, па словах грузінскага прэзідэнта, настаў сёння. Саакашвілі лічыць, што звярнуць з
абранага Грузіяй вектара развіцця ўжо немагчыма.
Грузінскі прэзідэнт падзякаваў народ Грузіі за тое, што ён «двойчы даў
яму права служыць сваёй краіне».
Нагадаем, што на праведзеных 27-28 кастрычніка выбарах новага прэзідэнта Грузіі перамогу атрымаў Георгій Маргвелашвілі — кандыдат ад палітычных апанентаў Саакашвілі, кіруючай партыі «Грузінская мара». Абраны прэзідэнт набраў 62,11 % галасоў. Кандыдат ад партыі «Адзіны нацыянальны рух», якую ўзначальвае Саакашвілі, Давід Бакрадзэ , заручыўся падтрымкай толькі 21,73 %
выбаршчыкаў. Яўка склала 46 % выбаршчыкаў.
Маргвелашвілі з'яўляецца доктарам філасофскіх навук, у дзеючым ўрадзе ён займаў пасаду міністра адукацыі.
Адзначым, што пасля інаўгурацыі ў сілу ўступяць папраўкі да Канстытуцыі, прынятыя грузінскім парламентам яшчэ ў 2010 годзе: паўнамоцтвы прэзідэнта будуць істотна зменшаны на карысць
прэм'ер-міністра і ўрада. Акрамя таго, цяперашні прэм'ер краіны і лідэр партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі паабяцаў сысці з палітыкі. Саакашвілі таксама заявіў, што возьме
невялікі перапынак у сваёй палітычнай дзейнасці.
Саакашвілі, які быў адным з лідэраў так званай рэвалюцыі руж, быў прэзідэнтам Грузіі з 2004 года (у 2008 годзе ён быў пераабраны на гэты пост) .
top.rbc.ru