Найбуйнейшыя банкі Расіі — пад новымі санкцыямі ЕС
Пад новыя санкцыі ЕС трапілі «Сбербанк», ВТБ, «Газпромбанк», «Внешэкономбанк», «Россельхозбанк».

Інфармацыю пра новыя санкцыі супраць Расіі апублікаваў афіцыйны часопіс ЕС.
Новыя абмежавальныя меры ўведзеныя супраць крэдытных арганізацый, доля дзяржавы ў якіх перавышае 50% прама ці ўскосна. Санкцыі дзейнічаюць на працягу года з магчымасцю перагляду праз тры
месяцы.
Грамадзянам і кампаніям краін Еўрасаюза забаронена купляць або прадаваць новыя аблігацыі, акцыі або падобныя фінансавыя інструменты з тэрмінам пагашэння звыш 90 дзён, выпушчаныя банкамі,
уключанымі ў спіс. Іншыя аперацыі ў ЕС гэтым банкам не забароненыя.
Акрамя таго, новыя санкцыі ЕС накіраваны на тэхналогіі па выведцы і здабычы на шэльфе, у Арктыцы і на сланцавых радовішчах.
Раней ЗША ўвялі аналагічныя меры супраць «ВЭБ», «Газпромбанка», «ВТБ» і «Банка Москвы».
Санкцыі ўступаюць у сілу з 1 жніўня.