Напад у фінскім Турку здзейсніў 18-гадовы мараканец

Учорашні напад з нажом на мінакоў у цэнтры горада Турку на поўдні Фінляндыі паліцыя расследуе як тэракт. Пра гэта паведаміла фінская паліцыя.

Пасля тэракта

Пасля тэракта


Паліцыянты адкрылі агонь па нападніку, параніўшы яго ў нагу, ён быў затрыманы. Праз атрыманыя на працягу ночы дадатковыя дадзеныя напад кваліфікуецца як забойства, здзейсненае з мэтай тэрарызму.
«Паліцыя высветліла асобу нападніка. Гэта — 18-гадовы грамадзянін Марока», — удакладняецца ў паведамленні.
Пры нападзе загінулі двое фінскіх грамадзян, 8 чалавек параненыя. Сярод параненых ёсць адзін грамадзянін Італіі і двое шведаў.
Паводле Белсат