NATO пазбавіў акрэдытацыі 8 супрацоўнікаў расійскай місіі пры альянсе

У NATO прынялі рашэнне пазбавіць акрэдытацыі васьмярых чальцоў расійскай місіі пры альянсе, якія з'яўляюцца «неабвешчанымі супрацоўнікамі расійскай выведкі», — заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік альянса.

shutterstock_362005916_pic4_zoom_1500x1500_83448.jpg


«Мы таксама можам пацвердзіць, што мы скарацілі колькасць пазіцый пры NATO, якія можа мець у распараджэнні Расійская Федэрацыя, да 10», — перадае «Голас Амерыкі» словы неназванай крыніцы.
«Палітыка NATO ў дачыненні да Расіі застаецца паслядоўнай. Мы ўзмацнілі стрымліванне і абарону ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі, і, разам з тым, мы застаёмся адкрытымі для канструктыўнага дыялогу», — дадаў ён.
Высокапастаўлены расійскі дэпутат Леанід Слуцкі заявіў, што Масква ўжыве захады ў адказ на рашэнне NATO, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».
Слуцкі, які ўзначальвае Камітэт міжнародных спраў Дзяржаўнай думы РФ, заявіў, што захады ў адказ не абавязкова будуць сіметрычнымі.
Паводле «Радыё Свабода».