Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік
Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».
Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік Сяргей, піша брытанскае выданне «The Telegraph». Мужчына знаходзіўся ў турме Саратава, дзе яго прымусілі супрацоўнічаць з кіраўніцтвам турмы. Ён там кіраваў камп'ютарнай сеткай. А потым змог адпомсціць — вывез вялізны відэаархіў.
Шакуючыя відэа пачаў публікаваць сайт Gulagu.net. У РФ па фактах здзекаў са зняволеных, гвалтоўных дзеянняў распачалі крымінальныя справы, пачаліся адстаўкі.