Натоўп мусульман штурмаваў паліцэйскі пастарунак у прыгарадзе Парыжа

Стыхійная дэманстрацыя ў парыжскім прыгарадзе Трап пачалася пасля таго, як мясцовы паліцэйскі зрабіў заўвагу жанчыне-мусульманцы.



niqab1.jpg

Прэтэнзію супрацоўніка праваахоўных органаў выклікаў нікаб, хустка з прарэзамі для вачэй, якая цалкам закрывае твар, які быў на ёй.

Муж мусульманкі напаў на паліцэйскага, пасля чаго натоўп мясцовых жыхароў асадзіў паліцэйскі ўчастак.

Паліцыянты ўжылі слёзацечны газ для разгону маніфестантаў, якія кідацлі камяні і падпальвалі аўтамабілі.

Паводле прынятага ў 2011 годзе закону, за нашэнне нікаба або буркі ў публічным месцы ў Францыі прадугледжваецца штраф да 150 еўра (197 даляраў).

bbc.co.uk