Назарбаеў улічыў масавыя пратэсты і наклаў мараторый на папраўкі ў Зямельны кодэкс
Такое рашэнне прэзідэнт Казахстана прыняў пасля масавых пратэстаў супраць продажу зямлі замежнікам. Нурсултан Назарбаеў наклаў мараторый на папраўкі ў Зямельны кодэкс, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.
«Трэба было данесці да насельніцтва, якое не разумее, што ні пра які продаж нашай сельскагаспадарчай зямлі гаворкі не ідзе. Таму тут была спекуляцыя поўная. Гэта значыць да адпаведных адрасных груп мы не давялі гэтую сутнасць. Аднак механізмы і нормы прынятага закону не былі абмеркаваныя з прыцягненнем грамадскасці і трывогі, і клопаты людзей шмат у чым апраўданыя. Калі нашы людзі, казахстанцы, не разумеюць, не давяраюць прынятым рашэнням, значыць, няправільна. Мы ж для людзей гэта ўсё робім, гэта значыць у грамадства з'явіліся сумневы з нагоды шэрагу заканадаўчых нормаў па гэтым пытанні», — заявіў Назарбаеў на нарадзе ў адміністрацыі прэзідэнта.
Мараторый на папраўкі ўведзены на адзін год.
У канцы красавіка ў Казахстане прайшла хваля пратэстаў супраць зменаў у Зямельны кодэкс. У трох гарадах краіны Атыраў, Актобе (Акцюбінск) і Сем’яў (Сяміпалацінск) людзі выйшлі на вуліцы, патрабуючы не падаваць зямлю ў арэнду замежнікам.
СМІ заявілі пра існаванне нейкай «пятай калоны», якая разгойдвае сітуацыю ў краіне.
Апошняя акцыя пратэсту такога маштабу ў Казахстане адбылася ў 2011 годзе ў горадзе Жанаазэн, дзе страйкавалі нафтавікі. Тады паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах і былі забітыя.
У адрозненне ад той забастоўкі, пратэсты гэтага тыдня перакінуліся адразу на некалькі гарадоў, чаго раней ніколі не было. Людзі выступілі супраць зьменаў у Зямельны кодэксе, якія былі падпісаны прэзідэнтам яшчэ ў лістападзе 2015 году. Унесеныя папраўкі дазвалялі б замежнікам арандаваць зямельныя ўчасткі сельскагаспадарчага прызначэння тэрмінам на 25 гадоў.
www.svaboda.org