Нідэрланды разаслалі праект справаздачы пра крушэнне MH17

Чарнавік справаздачы высланыя прадстаўнікам сямі краін, уцягнутых у расследаванне катастрофы. Канчатковы варыянт справаздачы будзе гатовы да кастрычніка.



0_17811104_303_00.jpg

Камісія, якая займаецца крушэннем Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines над тэрыторыяй Украіны, падрыхтавала першы варыянт справаздачы, які быў разасланы ўсім бакам, уцягнутым у расследаванне. Чакаецца, што яны накіруюць камісіі свае заўвагі.

Нідэрландскі савет па бяспецы не абвясціў падрабязнасці справаздачы, аднак паведаміў, што адправіў ўсе матэрыялы прадстаўнікам Малайзіі, Украіны, Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Нідэрландаў. Каментары ад іх будуць прымацца на працягу 60 дзён. Канчатковы варыянт справаздачы чакаецца ў першай палове кастрычніка.

Рэйс MH17, які накіроўваўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў крушэнне 17 ліпені 2014 года. На борце былі 298 чалавек, ні аднаму з іх не ўдалося выратавацца. Эксперты мяркуюць, што Boeing, хутчэй за ўсё, быў збіты ў выніку ракетнага ўдару. У Кіеве заяўляюць, што ў самалёт трапіла ракета класа "зямля-паветра", выпушчаная з тэрыторыі так званай ДНР. Мінабароны РФ заяўляе, што адказнасць за катастрофу ляжыць на УС Украіны.

dw.com