Няўзораў: Пуцін здзіўлены тупасцю медыясвету і тым, што ўсе не разумеюць, чаго ён хоча

«Пуцін маўчыць, загадкава ўсміхаецца. Я падазраю, што ён здзіўлены тупасцю медыясвету і тым, што медыясвет, насельніцтва не разумеюць, да чаго ён хіліць і чаго ён хоча. Усё так відавочна», — разважае ў эфіры расійскі публіцыст «Эхо Москвы» Аляксандр Няўзораў.

Ні пра што, акрамя падрыхтоўкі да вялікай вайны, гаворкі не ідзе. Але ў гэта ўсе не хочуць верыць, гэтую думку да сябе ўсе настолькі раўніва і з такім болем не дапускаюць, лічыць Аляксандр Няўзораў…

— Набраная звышпакорлівая дума, уведзена поўная забарона на размовы пра войска і на абмеркаванне яго цудоўнага маральнага клімату. Калі б ён не быў такім цудоўным, там бы не зводзіла рахункі з жыццём такая колькасць салдат, якія, верагодна, разумеюць ўласную нявартасць у параўнанні з такой дасканаласцю.

Гэта значыць, Пуцін маўчыць, загадкава ўсміхаецца. Я падазраю, што ён здзіўлены тупасцю медыясвету і тым, што медыясвет, насельніцтва не разумеюць, да чаго ён хіліць і чаго ён хоча. Усё так відавочна, таму што, калі на вашых вачах персанаж апранае вадалазны касцюм, прывінчвае медны шлем да гэтага вадалазнага касцюма, прымацоўвае кіслародныя шлангі, — ні ў каго няма сумневаў, што ён, верагодна, сабраўся і рыхтуецца да апускання на дно.

Вось у Расіі цяпер усё яшчэ больш яўна. І зразумела, што ні пра што, акрамя падрыхтоўкі да вялікай вайны, гаворкі не ідзе.

Але ў гэта настолькі ўсе не хочуць верыць, гэтую думку да сябе ўсе настолькі раўніва і з такім болем не дапускаюць. Усе бачаць гэты вадалазны касцюм. «Ах не, ён зноў хоча гуляць у хакей. Ён у такім выглядзе ходзіць у булачную». Хоць сумневаў, наогул жа, няма.

Але добра, вайна дык вайна. Калі яны хочуць сабе, можа быць, прыгожа зламаць шыю, то калі ласка, таму што ніякага палацавага перавароту ўсё роўна не прадбачыцца ў агляднай будучыні. І гэта ўсё ж такі хоць нейкі выхад. Але мог бы насельніцтву намякнуць. Таму што насельніцтву трэба ведаць, якія капаць зямлянкі, што назапашваць, да якой менавіта вайны рыхтавацца, таму што ад тыпу вайны залежыць вельмі шмат. Залежаць закруткі, нарыхтоўкі на зіму, напрыклад, якімі цяпер занятае насельніцтва. На звычайную зіму назапашваць слоікі або на ядзерную? Больш ёду, менш ёду ў капусту? Як заклейваць вокны: крыж-накрыж, якімі крыжыкамі? Дзе браць ляжачыя санкі для перавозкі мёртвых сваякоў, таму што цяпер нічога такога не выпускаюць, а катаць іх потым на фінскіх санках — гэта яшчэ невядома як будзе ўспрынята.

То-бок, калі ядзерная сусветная вайна — то ў прынцыпе можна не рабіць гэты моцны двухгадовы расол для агуркоў, таму што закусваць будзе ўжо абсалютна дакладна няма каму. Можна рабіць простыя расолы. Калі ядзерная вайна, то таксама мноства пытанняў. Вядома, няма сумневаў у тым, што Расія — ядзерная дзяржава. Але вось пытанне: ядры ёсць толькі тыя, што ляжаць каля Цар-гарматы, ці захаваліся якія-небудзь яшчэ?

І ўсе ваенныя аналітыкі — што фінскія, што чэшскія — яны даўно ўжо трубяць, што абсалютна відавочныя ваенныя мэты. І, вядома, перад такім складаным выпрабаваннем для дзяржавы, можа быць, усё ж такі трэба які-небудзь зладзіць антракт, нейкія канікулы для насельніцтва? Таму што пабудова вялікай краіны — цяжкая праца. І мы бачым, што краіна сапраўды працуе. Хворыя старанна гараць у бальніцах. Турэмшчыкі, надрываючыся, катуюць зняволеных. Чыноўнікі з апошніх сіл ужо крадуць… Зразумела, што ўсе будуюць такім чынам вялікую краіну. Але, можа быць, усё ж даць людзям хоць крыху адпачыць?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: